Учора стала вядома пра першы выпадак каранавіруса ў беларускім войску. Салдат тэрміновай службы шпіталізаваны, ён знаходзіцца ў Галоўным вайсковым клінічнным шпіталі ў Мінску, стан здароўя стабільны.

Малады чалавек праходзіць тэрміновую службу ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры (АНЦ) у Барысаве. Паведамлялася, што ў падраздзяленні ўвялі каранцін.

Сёння афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік распавяла «НН» пра зробленыя захады.

Адно з падраздзяленняў 72-га АНЦ зараз знаходзіцца ў намётавым гарадку на агульнавайсковым палігоне. Хлопцы ізаляваныя.

Прычым яшчэ некалькі тыдняў таму, рамках трэніроўкі на выпадак пагаршэння эпідсітуацыі, на палігоне побач з навучальным цэнтрам быў разгорнуты свайго роду раён ізаляцыі. Палаткі, вядома, ацяпляюцца, як гэта адбываецца заўсёды ў халодную пару года. Вайскоўцы забяспечаны ўсім неабходным.

«У кожным намёце драўляныя падлогі, стаяць паўнавартасныя ложкі.. Адна палатка разлічана на 50 чалавек, але цяпер яны жывуць там максімум па 14 чалавек. Працуе палявая кухня, працуюць медыкі і кухары», — дадала Наталля Гаўрусік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0