Звесткі за апошні тыдзень паказваюць, што колькасць новых пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19 упершыню зменшылася, і гэта азначае, што Эстонія пачала пераадольваць пік распаўсюджвання віруса, паведаміў у пятніцу прэм'ер-міністр Юры Ратас, піша ERR.

«Мы дасягнулі пераломнага моманту ў надзвычайнай сітуацыі: упершыню даныя за тыдзень паказваюць, што колькасць новых пацверджаных выпадкаў захворвання COVID-19 зменшылася. Гэта азначае, што пачаўся зваротны адлік, і мы пачалі пераадольваць пік распаўсюджвання віруса», — напісаў Ратас у пятніцу на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле ацэнкі кіраўніка ўрада, зараз ёсць падставы для таго, каб пачаць казаць пра паступовае змякчэнне абмежаванняў з наступнага тыдня.

«Скарачэнне колькасці новых пацверджаных выпадкаў захворвання пацвярджае, што цяперашнія абмежаванні працуюць і ўсе намаганні людзей не прайшлі марна», — напісаў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0