Сітуацыю з пандэміяй розныя групы і сілы сталі выкарыстоўваць ва ўласных інтарэсах. Такое меркаванне выказаў у жывым эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі.

— Трэба задаць сабе пытанне: якія ёсць падставы не верыць афіцыйнай інфармацыі Мінздароўя? — адзначыў Варанецкі. — І не кожны адкажа. Праблема ў тым, што мы неяк забыліся, што трэба давяраць прафесіяналам.

На думку парламентарыя, калі нехта з людзей хварэе, ён ідзе да доктара, разлічваючы, што патрапіць на прыём да прафесіянала, які прызначыць правільнае лячэнне.

— Мы яму верым. Але чамусьці не верым тым дактарам, якія адказныя за барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. Вядома, гэта псіхалагічны феномен, — лічыць дэпутат.

Ён таксама мяркуе, што розныя сацыяльныя і палітычныя групы і сілы сталі выкарыстоўваць сітуацыю з пандэміяй ва ўласных інтарэсах.

— Яны спрабуюць рэалізаваць свае ўласныя планы, — сказаў Варанецкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0