Падчас рабочай паездкі ў Лідскі раён Аляксандр Лукашэнка наведаў шклозавод «Нёман». Аляксандр Лукашэнка завяршыў паездку на прадпрыемства гутаркай з супрацоўнікамі. Большасць тэм так ці інакш тычыліся эпідэміялагічнай сітуацыі, паведамляе СТБ.

«Шмат тэстуем, але яшчэ павінен вам адкрыта сказаць, што я выявіў, зыходзячы з гэтай інфармацыі, і ўжо не толькі я: тэсты — ні к чорту.

Нават тут вось абследавалі расіян (на атамную станцыю прыехалі), усіх 15 чалавек пралячылі, даследавалі расійскімі тэстамі — усё станоўча. Зноў кладзі ў бальніцу і лячы. Адмовіліся ад расійскіх тэстаў, узялі свае, кітайскія — адзін толькі чалавек аказаўся каранавірусны.

Таму не парцеся асабліва наконт гэтай хваробы, занадта шмат невядомага — новы вірус, занадта шмат памылак», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0