Па стане на 17 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 2 248 863 чалавекі, 154 145 памерлі, вылечыліся 571 573.
За дзень выявілі 86 496 інфіцыраваных (16 красавіка было 90 254).
За дзень памерлі 8 672 чалавекі (16 красавіка было 6 998).
Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 709,7 тысячы заражаных, памерлі за ўчорашні дзень 2535 (16 красавіка было 2 174). У Іспаніі — 190,8 тысячы заражаных (памерлі за 17 красавіка 687 чалавек, за 16 красавіка 503 чалавекі). У Італіі — 172,4 тысячы заражаных (памерлі за 17 красавіка 575 чалавек, за 16 красавіка 525 чалавек).
Найбольш памерлых на 17 красавіка пасля ЗША ў Кітаі (1290, пасля таго, як улады прызналі недалічаных раней ахвяр) і Брытаніі (847).