Ранейшы ліберальны падыход уладаў Беларусі да распаўсюджвання каранавіруса змяніўся, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Delfi.
Фота Надзеі Бужан
Паводле яго слоў, у любых абставінах дыялог Літвы з Беларуссю неабходны, паколькі эканамічнае жыццё працягваецца.
У пачатку красавіка прадстаўнікі Літвы выказвалі занепакоенасць з нагоды сітуацыі з каранавірусам у Беларусі. Тады Аляксандр Лукашэнка іранізаваў, што не бачыць нідзе віруса, каб ён лятаў, праходзілі масавыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы. Лукашэнка заклікаў кіраўніка Літвы займацца «сваім вірусам».
Па словах Наўседы, нягледзячы на ўсё, дыялог з Беларуссю неабходны. «Мы працягваем дыялог, ён ідзе ў эканамічным жыцці, таварныя саставы ідуць у Клайпедскі порт, працягваецца эканамічнае супрацоўніцтва», — сказаў ён.