Як паведаміла «Браслаўскай зорцы» галоўны санітарны ўрач раёна Вольга Рудакова, на Браслаўшчыне зарэгістравалі першы выпадак заражэння COVID-19.

Захварэла пажылая жыхарка Браслава. У канцы мінулага тыдня яна вярнулася з-за межаў раёна і адчула сябе дрэнна. У яе ўзялі мазок на падазраваную інфекцыю і адправілі яго ў лабараторыю ў Віцебску. Даследаванне паказала станоўчы вынік на наяўнасць каранавіруса.

Зараз жыхарку Браслава ізалявалі, яна знаходзіцца на лячэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0