З Уваскрэсеннем Хрыстовым павіншаваў праваслаўных Аляксандр Лукашэнка.

«Свята Вялікадня — крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць.

Хрысціянства стагоддзямі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці: міласэрнасць, спагаду і самаадданае служэнне бліжняму.

Праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае патрэбу, незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера немагчыма без добрых спраў.

Няхай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем'і. Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту», — гаворыцца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0