Расія адказала на крытыку Аляксандра Лукашэнкі наконт карысці расійскіх тэстаў на каранавірус. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«З лютага 2020 года Рэспубліцы Беларусь перадалі праз Расспажыўнагляд на бязвыплатнай аснове 14 000 тэст-сістэм. Менавіта з іх дапамогай былі выяўлены першыя хворыя ў краіне, што дазволіла пачаць правядзенне супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Сцвярджаецца, што расійскія тэст-сістэмы, распрацаваныя дзяржаўным навуковым цэнтрам «Вектар», нібыта перавышаюць па якасці некаторыя замежныя аналагі па многіх параметрах.

Нагадаем, 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў расійскія тэсты на каранавірус. Паводле яго слоў, у 15 чалавек пасля лячэння расійскія тэсты паўторна далі станоўчы вынік. «Тэсты — ні к чорту <…> Адмовіліся ад расійскіх тэстаў, узялі свае, кітайскія — адзін толькі чалавек аказаўся каранавірусны», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0