У гэтую нядзелю, 19 красавіка, праваслаўныя вернікі Беларусі святкуюць Вялікдзень.
Субота — вялікая, чырвоная — апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі.
Звычайна на ўсяночнай у цэрквах свяцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу.
Аднак сёлета і дактары, і святары заклікалі ўстрымацца ад наведвання храмаў, бо адбываецца эпідэмія каранавіруса.
Аднак некаторыя вернікі прыйшлі асвяціць велікодную ежу каля мінскіх храмаў. Людзей сапраўды менш, чым у іншыя гады, многія стараюцца прытрымлівацца дыстанцыі, у храмах вісяць лісткі з парадамі пра дыстанцыю.
Як гэта адбываецца — глядзіце ў фотарэпартажы Надзеі Бужан.
Некалькі пляцовак было ў раёне Нямігі, каля сабора святых Пятра і Паўла, а таксама Свята-Духавага кафедральнага сабора.
А вось як усё адбывалася каля храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Шабанах.





