Адна з лабараторый, дзе робяцца тэсты на каранавірус. Фота Мінздароўя

Адна з лабараторый, дзе робяцца тэсты на каранавірус. Фота Мінздароўя

Падчас пасяджэння Віцебскага абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса і абароне насельніцтва старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка пацікавіўся, наколькі аператыўна робяць тэсты. Па яго словах, ёсць скаргі ад медыкаў, што вынікі да іх прыходзяць праз 5-7 дзён, перадае БелТА.

Акрамя таго, парламентарый акцэнтаваў увагу: важна, каб хапала ложкавага фонду.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі праінфармаваў, што адразу былі выпадкі зацягвання з тэстамі. Былі таксама праблемы з расходным матэрыялам, бо ён імпартны, але гэтае пытанне вырашанае. «Цяпер сістэма лепш наладжаная: з панядзелка ў вобласці працуюць шэсць лабараторый. На працягу трох сутак прыходзяць вынікі», — адзначыў Міхаіл Вішнявецкі. Акрамя таго, віцебскія вытворцы выйшлі на новыя магутнасці і вырабляюць тысячу тэстаў за суткі.

Таксама падчас пасяджэння штаба паведамілі, што віцебскі медуніверсітэт аддаў свой інтэрнат (былую гасцініцу «Дзвіна») медыкам на час пандэміі. Там змогуць бясплатна жыць віцебскія медработнікі, студэнты, якія ім добраахвотна дапамагаюць, а таксама спецыялісты з раёнаў, якіх пры неабходнасці будуць камандзіраваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0