Так адрэагаваў заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар газеты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч на выказванне брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава ў сувязі са з’яўленнем артыкула «Злая слепата».
«Праўда не прадаецца і не купляецца. А калі нехта лічыць, што ў матэрыяле ўтрымліваецца неаб’ектыўная інфармацыя, выкладвайце на стол факты. З любым апанентам можам сустрэцца нават у судзе.
А дзяліць нам з праціўнікамі акумулятарнага завода няма чаго. Галоўнае — каб ад завода была карысць, а не шкода», — сказаў Іосіф Сярэдзіч.