Пра гэта заявіла намеснік міністра — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава ў інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

«На працягу 2-3 тыдняў сітуацыя не скончыцца, мы будзем у эпідпрацэсу. Але хацела б адзначыць, што сітуацыя кіраваная. Ёсць перадумовы меркаваць, што захворванне павінна зніжацца ў найбліжэйшыя 3-4 тыдні», — адзначыла Наталля Жукава.

Яна патлумачыла, што Міністэрства аховы здароўя адсочвае захворванне рэспіраторнымі інфекцыямі, таму можа зрабіць такую ​​выснову. «Зніжэнне захворвання на рэспіраторныя інфекцыі па ўсіх рэгіёнах Беларусі дае нам падставы меркаваць, што і захворванне на каранавірусную інфекцыю праз некалькі тыдняў стабілізуецца ці пачне зніжацца», — удакладніла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, праводзіцца вялікая праца па лакалізацыі ачагоў COVID-19. «Кожны выпадак каранавіруснай інфекцыі разглядаецца як ачаг, і ў абавязковым парадку вядзецца пошук кантактаў. Такім чынам, мы перарываем ланцужок распаўсюджвання віруса. Гэта абавязковая ўмова для стрымлівання эпідпрацэсу», — падкрэсліла яна.

Ад суботы Мінздароўя перастала называць агульную лічбу хворых на каранавірус з пачатку ўспышкі.

У пятніцу была лічба 4779 выпадкаў, а ў суботу і нядзелю называлася колькасць тых, хто лечыцца стацыянарна — 3282 і 3586 адпаведна. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0