president.gov.by

president.gov.by

На нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях эканомікі і каранавіруса ўрад прапанаваў вызначыць галіны, якія ў найбольшай ступені пацерпяць ад замаруджвання эканамічнай актыўнасці і падзення попыту, паведамляе БелТА.

Унесены на разгляд прэзідэнта пакет мер іх падтрымкі датычыцца пытанняў падаткаабкладання, арэндных і працоўных адносін, а таксама шэрага адчувальных сацыяльных аспектаў

«Гэта будуць рэкамендацыі губернатарам. І якім-небудзь прадпрыемствам, за якія ўрад непасрэдна адказвае. Калі мы будзем выдзяляць нейкія грашовыя сродкі для эканомікі — іх будуць дзяліць губернатары, яны гэтага патрабавалі. Яны кажуць: мы самі разбяромся — ці краму падтрымліваць, хімвалакно, ці якое-небудзь дывановае прадпрыемства. Яны маюць рацыю, ім там больш відаць, калі мы будзем гэтыя сродкі камусьці выдзяляць. Мы не павінны з Мінска чайнай або сталовай лыжкай дзяліць гэтыя грошы, каму што дастанецца. Не трэба гэтым займацца. І дзякуй богу, што рэгіёны бяруць на сябе гэтыя пытанні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба стымуляваць людзей і асабліва малы бізнэс да работы.

«Каб тыя ж рэстараны везлі абеды на прадпрыемствы, не завышаючы цэны, дамоў да людзей: мы ж папрасілі старых людзей сядзець дома, а іх трэба накарміць. Ёсць многія сем'і, якія самаізаляваліся, — іх таксама трэба накарміць.

І многія рэстараны пайшлі па гэтым шляху, а некаторыя сядзяць, склаўшы рукі, і чакаюць, што ім нехта нешта дасць. Ніхто нікому нічога не дасць. А калі хтосьці хоча, каб яму далі, няхай скажа: дзе гэта ўзяць?

Мы што, будзем сёння забіраць у людзей, якія напружваюцца, і аддаваць тым, хто сёння гультайнічае? Гэтага не будзе», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0