Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) назваў дэдлайн для завяршэння ўсіх унутраных чэмпіянатаў. Пра гэта паведамляе Sport Mediaset.

Першынствы трэба дагуляць да 3 жніўня. Да 27 мая нацыянальным футбольным федэрацыям трэба падаць план заканчэння сезона.

УЕФА дазволіць краінам зрабіць выбар. Можна будзе завяршыць сезон, дагуляўшы ўсе туры, правесці плэй-оф або скараціць колькасць матчаў. Таксама федэрацыі могуць адмовіцца ад арганізацыі гульняў і абвясціць сезон завершаным. У такім выпадку выніковыя месцы каманд мусяць размяркоўвацца згодна з іх становішчам у турнірнай табліцы на момант спынення турніру.

Раней казалаі, што нямецкая бундэсліга можа аднавіць матчы 9 мая, чэмпіянаты Англіі, Францыі, Іспаніі і Італіі могуць аднавіцца ў чэрвені. У Нідэрландах і Бельгіі чэмпіянат завершаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0