Фота Багдан Акцябр

Фота Багдан Акцябр

У Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле імя Рыгора Шырмы, якая з'яўляецца часткай Белдзяржфілармоніі, каранавірус знойдзены ўжо у 44 чалавек з 75. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзіў генеральны дырэктар філармоніі Аляксандр Мікіта.

14 красавіка каранавірус быў знойдзены ў аднаго з супрацоўнікаў капэлы. 21 красавіка стала вядома, што каранавірус яшчэ ў 28 чалавек.

З таго часу колькасць захварэлых паступова павялічваецца. Як распавёў Аляксандр Мікіта, які штодня стэлефаноўваецца са сваімі супрацоўнікамі, колькасць людзей у капэле з COVID-19 павялічылася з 29 да 44. Таксама каранавірус знойдзены ў трох супрацоўнікаў Філармоніі. Агульная колькасць захварэлых — 47.

Гэтая лічба можа павялічыцца. Яшчэ ў дваіх чалавек пнеўманія, іх тэсты пакуль не гатовыя.

Па словах Аляксандра Мікіты, з 47 чалавек восем знаходзяцца ў бальніцы, у большасці каранавірус працякае бессімптомна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0