Паводле новага навуковага даследавання, першыя выпадкі заражэння каранавірусам у Італіі адбыліся ў студзені, а не ў лютым, як лічылася раней, піша Reuters.

У ходзе даследавання было ўстаноўлена, што ў рэгіёне Ламбардыя, найбольш пацярпелым ад эпідэміі, інфікаванне адбывалася задоўга да 21 лютага, калі быў пацверджаны першы дыягназ COVID-19. Вірус незаўважна распаўсюджваўся на працягу некалькіх тыдняў.

Рэзкі рост колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам сведчыць аб тым, што вірус, верагодна, быў завезены ў Італію групай людзей, а не адным чалавекам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0