За 25 красавіка на каранавірус у свеце захварэла 2 921 439 чалавек (+90 722 за суткі), памерлых ад інфекцыі — 203 164 чалавекі, вылечыліся 836 612. 

За дзень выявілі 90 722 інфіцыраваных (24 красавіка было 105 825 новых выпадкаў заражэння). 

За дзень 25 красавіка ад каранавіруса былі зарэгістраваныя смерці 6069 чалавек (24 красавіка — 6180). 

Варта адзначыць, што многія слабаразвітыя краіны проста не вядуць належнай статыстыкі, а многія аўтарытарныя і дыктатарскія рэжымы хаваюць сапраўдную лічбу ахвяр. Таму ў рэальнасці колькасць ахвяр нашмат, у разы, большая.

У ЗША колькасць захварэлых набліжаецца да мільёна: на сёння там зафіксавана 960 896 выпадкаў каранавіруса, памерла амаль 55 тысяч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0