2 гады праспект Незалежнасці ўпрыгожвалі яркія жоўтыя вазы
У маі 2018 года велічныя вазы на праспекце Незалежнасці перафарбавалі ў ярка-жоўты колер. Грамадства радыкальна падзялілася на два фронты з гэтай нагоды, з'явілася нават петыцыя з просьбай вярнуць вазам ранейшае аблічча. І вось днямі знакамітым малым архітэктурным формам сталі вяртаць ранейшы колер — іх фарбуюць у белы. Працы завершацца да 1 мая.
Фота Надзеі Бужан
Фота Надзеі Бужан
Фота Надзеі Бужан
Фота Надзеі Бужан
Як вам здаецца: страціць разынку аблічча праспекта без жоўтых вазаў ці набудзе лаканічнасць, завершанасць?





