Абмежаванні на выхад з дому з-за пагрозы каранавіруса ў Аўстрыі з 1 мая будуць знятыя. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Аўстрыі Рудольф Аншобер, перадае rbc.ru са спасылкай на APA.

Патрабаванне да захавання сацыяльнай дыстанцыі ў метр паміж людзьмі ў публічнай прасторы, паводле яго слоў, застанецца ў сіле, як і забарона на сходы больш за дзесяць чалавек. Міністр унутраных спраў Карл Нехамер удакладніў, што зроблена выключэнне для пахаванняў, у якіх змогуць прыняць удзел да 30 чалавек. Для дэманстрацый і мітынгаў будзе створана асобная прававая база, якая ўрэгулюе дазволеную колькасць удзельнікаў.

Агенцтва ўдакладняе, што рэстараны адчыняць з 15 мая, гатэлі — з 29 мая. Чакаецца, што ў рэстаране за адным сталом дазволяць сядзець максімум чацвярым дарослым, а таксама іх дзецям. «Сацыяльная дыстанцыя» не распаўсюджваецца на наведвальнікаў кавярань, але персанал абавяжуць насіць маскі.

Надзвычайныя меры для барацьбы з пашырэннем каранавіруса пачалі дзейнічаць у краіне з 16 сакавіка. Жыхарам дазволілі выходзіць з хаты толькі ў неадкладных выпадках, напрыклад для паездак на працу або куплі прадуктаў. З 17 сакавіка была прыпыненая праца рэстаранаў, дзіцячых і спартыўных пляцовак. Улады таксама спынілі працу большасці крам, акрамя прадуктовых і аптэк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0