У міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што недалёка ад вёскі Вызарок Баранавіцкага раёна пры зборы камянёў падчас веснавых палявых работ трактарыст звярнуў увагу на металічны прадмет, які нагадваў снарад, піша прэс-служба УУС Брэстчыны.

На месца здарэння выехалі сапёры, тэрыторыю аператыўна перакрылі. Спецыялісты пацвердзілі: знаходка — артылерыйскі снарад 76 мм часоў Другой сусветнай.

Вайскоўцы абследавалі тэрыторыю і выявілі яшчэ пяць снарадаў. Усе боепрыпасы знішчаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0