Адміністрацыя Дональда Трампа выпрабуе 14 патэнцыйных вакцын ад каранавіруса, паведамляе NBC News.

Гэтыя ўзоры былі адабраны з 93 вакцын, распрацаваных 80 фармкампаніямі.

На працягу наступных двух тыдняў вакцыны пройдуць тэставанне, у выніку якога адбяруць шэсць-восем фінальных узораў. У канчатковым выніку павінна застацца тры ці чатыры вакцыны, эфектыўных у барацьбе з COVID-19. Іх плануюць выкарыстоўваць у пачатку наступнага года.

Няма гарантыі, што хаця б нейкая з 14 вакцын стане паспяховай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?