Сродкаў абароны і лекаў у Беларусі хапае. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае БелТА.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

«Усе пытанні для таго, каб лячыць людзей, вырашаны. Сёння ўжо сродкі абароны мы экспартуем. Скажу шчыра, і людзі малайцы. Яны гэтую маску не надзяваюць абы-дзе. У грамадскіх месцах дзесьці, у краму ідуць… Спачатку рынуліся ў аптэкі, скупілі, дэфіцыт. Цяпер гэтага дэфіцыту няма. Мы экспартуем гэтыя маскі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Дзякуй кітайцам, Сі Цзіньпіну дзякуй, адгукнуўся на маю просьбу. Даслаў нам адзін станок, цяпер другі — для масак, рэспіратараў. У нас будуць цэлыя фабрыкі дзякуючы гэтай дапамозе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0