У Беларусі занятыя ўсяго 10% апаратаў ШВЛ ад агульнай колькасці. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае БелТА.

«Па пнеўманіі, што я вельмі кантралюю, занятыя ўсяго 10% апаратаў. У нас сёння на ШВЛ крыху больш за 200 чалавек. А апаратаў ШВЛ — 2,5 тысячы плюс паўтысячы наркозна-дыхальных, калі гэта трэба будзе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама заявіў, што ад агульнай колькасці пнеўманій толькі ў 30% пацыентаў дыягнаставаны COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0