27 красавіка каля 7-й раніцы ў мясцовага жыхара ў Бабруйскім раёне скралі трактар «МТЗ-50» з двума прычэпамі, паведамляе міліцыя.
Высветлілася, што 27-гадовы бабруйчанін і 28-гадовы жыхар раёна прыехалі да знаёмай у госці. Пасля бяседы падазраваныя выйшлі прагуляцца. Іх увагу прыцягнуў трактар, які аказаўся не замкнёным, а ў замку запальвання былі ключы.
Тэхніку вярнулі ўладальніку.
Завялі крымінальную справу.





