У Віцебску 30 красавіка звольнілі з пасады галоўнага доктара гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, дэпутата гарсавета Сяргея Лазара. Пра гэта Tut.by паведамілі супрацоўнікі гэтай медустановы. Некаторыя медработнікі лічаць, што звальненне галоўнага доктара звязана з выхадам публікацыі на партале, у якой распавялі пра працу дактароў і медсясцёр у «бруднай зоне» бальніцы ў перыяд эпідэміі каранавіруса. У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што разрыў працоўных адносін з гэтым не звязаны.

Сяргей Лазар. Фота: Віцебскі гарвыканкам

Сяргей Лазар. Фота: Віцебскі гарвыканкам

Сяргей Лазар не патлумачыў Tut.by, з чым звязана яго звальненне:

— Давайце я не буду нічога каментаваць.

Прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун патлумачыла:

— Працоўныя адносіны спынены па пагадненні бакоў, публікацыя на інтэрнэт-рэсурсе не мае дачынення да гэтай сітуацыі.

Сяргей Лазар нарадзіўся ў 1965 годзе ў Віцебску. Скончыў мясцовы медуніверсітэт па спецыяльнасці «лячэбная справа». З 1993 па 2002 гады працаваў оталарынголагам паліклінікі прадпрыемства «Кераміка» і медслужбы УУС аблвыканкама. Затым узначальваў гарадскую паліклініку № 5, быў намеснікам галоўнага доктара гарадской цэнтральнай паліклінікі.

У 2015 годзе прызначаны галоўным доктарам Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?