Расійскія дэпутаты і сенатары выказваюць жаданне прысутнічаць на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Мінску. Пра гэта заявіў сёння Лукашэнка, паведамляе Пул Першага.
Фота Надзеі Бужан.
— Няхай прыязджаюць, у нас аэрапорт адкрыты! — адказаў на гэтую просьбу Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі не будуць адмяняць парад з-за пандэміі, бо ён мае глыбокае ідэалагічнае і эмацыянальнае значэнне.
— Беларусь — гэта жывы помнік той вайны. І я думаю, што ў гэты дзень тут маглі б прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.





