Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 4 мая ў свеце зарэгістраваныя 3 566 295 выпадкаў каранавіруса, памерлі 248 286 чалавек.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 1 188 122 выпадкі каранавіруса, а памерлі 68 598 чалавек, з іх 1 154 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 247,1 тысячы выпадкаў каранавіруса (3 мая памерлі 164 чалавекі), у Італіі — 210,7 тысячы інфікаваных, 174 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (315), Бразіліі (275) і Эквадоры (193). 

3 мая ў свеце зафіксавана 82 260 новых выпадкаў (2 мая — 83 335).

За 3 мая зафіксаваная 3 481 смерць (2 мая — 5 217).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?