«Па прагнозах, у нас да 20-х чыслаў мая павінен быць дасягнуты пік, затым павінна наступіць зніжэнне прыкладна да сярэдзіны чэрвеня», — расказаў загадчык аддзялення медыцынскай статыстыкі Мінскай абласной клінічнай бальніцы Віктар Сушчэвіч. Інтэрв'ю з ім паказаў дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1».

Эпідэміёлаг назваў нават «канкрэтную дату, калі мы забудзем гэты кашмарны сон» — 14 жніўня. «Дай Бог, каб гэта было так ці яшчэ раней», — падсумаваў Сушчэвіч.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 3 мая ў Беларусі зарэгістравалі 16 705 (+877 за дзень) выпадкаў каранавіруса, памерлі 99 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0