Аляксандр Лукашэнка гатовы арганізаваць плануемы на 19 мая ў Мінску саміт ЕАЭС у любым фармаце, але сам асабіста лічыць магчымай вочную сустрэчу. Пра гэта ён заявіў сёння ў час перагавораў у фармаце відэаканферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Што тычыцца ЕАЭС, я сёння размаўляў з прэзідэнтам Казахстана Такаевым. Яны зараз кансультуюцца з прэзідэнтам Расіі. Што вам магу сказаць, і яму сказаў: я ваш слуга, як вы скажаце, так і будзе. Я арганізую мерапрыемства.

Гатовы 19 мая прыняць усіх вас. Абяцаю поўную бяспеку. Упэўнены, што вы з задавальненнем, пабываўшы тут, у добрым настроі пакінеце Мінск, калі, вядома, гэта дазволіць вам абстаноўка», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?