Зараз 55 пацыентаў праходзяць лячэнне ў стацыянары гарадской бальніцы — гэта жыхары Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна. На амбулаторным назіранні знаходзяцца 29 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19, але бессімптомным ходам хваробы, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска» са спасылкай на «Наваполацк Сёння».

Таксама, па інфармацыі выдання, ужо ачунялі 17 пацыентаў, а 6 чалавек з COVID-19 памерлі, то-бок за чатыры дні дадаліся два смяротныя вынікі.

Такім чынам, толькі ў актыўнай фазе COVID-19 — у 84 жыхароў Полацкага раёна. Калі да іх дадаць выздаравелых і памерлых пацыентаў, то атрымліваецца не менш 107 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, зафіксаваных у Полацку, Наваполацку і ​​Полацкім раёне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?