25 красавіка загарэлася сухая расліннасць каля вёскі Лаўскі Брод плошчай 0.5 га, паведамляе «Рэгіянальная газета».
Аказалася, што адна з жыхарак вёскі такім чынам вырашыла пазбавіцца ад сухой травы на полі.
— Я вырашыла падпаліць поле, каб трава не сеялася на мой агарод. Раней я так ніколі не рабіла. І зараз вельмі шкадую аб сваім учынку, — патлумачыла жанчына.
Жанчына прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.
Нагадаем, што выпальванне сухой расліннасці, паржышчавых рэшткаў, траў на корані катэгарычна забаронена.
За парушэнне прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (ад 270 да 1080 рублёў).





