У Івацэвіцкім раёне памерлі два пацыенты з пацверджаным каранавірусам. Пра гэта паведаміў газеце «Івацэвіцкі веснік» галоўны доктар ЦРБ Васіль Юзэфовіч.

Усяго ж на лячэнні ў бальніцы знаходзяцца пяцёра чалавек з каранавірусам, а «большасць» пацыентаў лечацца амбулаторна — дома на самаізаляцыі. Адзін чалавек у бальніцы — у цяжкім стане, але да апарата ШВЛ яго не падключалі. Колькі людзей захварэлі ў раёне — не паведамляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна