Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 5 мая ў свеце зарэгістраваныя 3 646 201 выпадак каранавіруса, памерлі 252 407 чалавек.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 1 212 835 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 69 921 чалавек, з іх 1324 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 248,3 тысячы выпадкаў каранавіруса (4 мая памерлі 164 чалавекі), у Італіі — 211,9 тысячы інфікаваных, 195 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Бразіліі (318), Францыі (306) і Вялікабрытаніі (288). 

4 мая ў свеце зафіксавана 79 582 новыя выпадкі (3 мая — 82 260).

За 4 мая зафіксаваная 4 096 смерцяў (3 мая — 3 481).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0