Серыя публікацый газеты The New York Times пра Расію атрымала ў панядзелак Пулітцэраўскую прэмію.

У намінацыі «Міжнародная журналістыка» былі адзначаныя супрацоўнікі газеты The New York Times за «выкрыццё драпежніцтва рэжыму Уладзіміра Пуціна», гаворыцца ў паведамленні Калегіі Пулітцэраўскай прэміі.

У паведамленні арганізацыі адзначаецца, што вядучая амерыканская газета атрымлівае ўзнагароду за «набор захапляльных гісторый, напісаных з вялікай рызыкай і выкрываючых драпежніцтва рэжыму Уладзіміра Пуціна».

Прэміі 2020 года ўдастоіліся восем артыкулаў і відэа — аб замаху на ўкраінскага чыноўніка ў Роўне, замоўленым з Масквы, аб атручванні бізнэсмэна Емяльяна Гебрэва ў Балгарыі, аб расійскіх інтарэсах у канфліктах у Лівіі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і аб бамбаваннях бальніц і іншых грамадзянскіх аб'ектаў расійскай авіяцыяй у Сірыі.

Расійскае дыппрадстаўніцтва ў Вашынгтоне назвала гэтыя артыкулы «зборнікам русафобскіх выдумак».

The New York Times — самае аўтарытэтнае, прэстыжнае і магутнае друкаванае і інтэрнэт-выданне ў ЗША.

Пулітцэраўская прэмія — адна з самых прэстыжных узнагарод у ЗША ў катэгорыі журналістыкі, літаратуры, музыкі і тэатру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0