Паведамленне пра пажар у вёсцы Ліпень Асіповіцкага раёна паступіла ратавальнікам познім вечарам 4 мая.

Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, прыватны дом ужо гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцце абрынуліся.

Са слоў суседзяў, унутры мог знаходзіцца 60-гадовы гаспадар дома, інвалід, які жыў адзін. Ратавальнікі знайшлі яго цела ў пакоі. Пошук загінулага, адзначае прэс-служба МНС Магілёўшчыны, ускладняўся абваленымі канструкцыямі, высокай тэмпературай і задымленнем.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0