Удзень 28 красавіка кампанія з пяці мужчын распівалі спіртныя напоі ў аграгарадку Макшаны. Пасля застолля мужчыны сталі разыходзіцца па хатах, аднак заснулі ў розных месцах на вуліцы, піша СК.
На наступную раніцу гаспадар дома выявіў у двары аднаго з мужчын без прыкмет жыцця. Яшчэ аднаго мужчыну мёртвым знайшлі работнікі хуткай дапамогі. Адзін чалавек з кампаніі таксама пачуваўся дрэнна і быў шпіталізаваны.
Праведзены агляд месца здарэння, апытаныя відавочцы, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Папярэдняя прычына смерці — атручэнне этылавым спіртам, у крыві ў іх выяўлена 5,8 і 5,2 праміле алкаголю. Для ўстанаўлення ўсіх абставінаў праводзіцца праверка.