Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў часе азнаямлення з распрацоўкамі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарту, піша БЕЛТА.

«У цэлым нам трэба падвергнуць сур'ёзнай рэвізіі працу Акадэміі навук. Хоць гэта няпроста. Там сапраўды разумныя, таленавітыя людзі сабраныя. І паглядзець па асноўных напрамках, як працуе Акадэмія навук, як выкананы прынятыя намі рашэнні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што вырашыў асабіста азнаёміцца з развіццём электратранспарту. «Хацелася б убачыць, наколькі вы прасунуліся і наколькі словы адпавядаюць справам», — заявіў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0