Колькасць выпадкаў каранавіруса ў Беларусі за суткі вырасла на 861 да 18 350 чалавек. Пра гэта сёння паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання палігона Акадэміі навук, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што тэставанне — гэта не галоўнае. Тым больш што яно часам не дакладнае, асабліва ў пачатку пандэміі.

«Можа быць, цяпер лепей. Тэстам трэба яшчэ давяраць, але правяраць. Што мы і рабілі часта: бяром беларускія, расійскія, кітайскія, амерыканскія ды іншыя. Інфармацыя розная», — адзначыў беларускі кіраўнік.

«Але сёння не тэсты галоўнае. Сёння ў гэтай усёй рэальнай барацьбе за чалавека лячэнне людзей важнейшае за пнеўманіі. Людзі хварэюць на пнеўманіі. Гэта найважнейшае пытанне», — падкрэсліў кіраўнік.

Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі на гэты момант зафіксавана 18 350 чалавек, у якіх выяўлены каранавірус. «Гэта ўсяго 8,7% ад усіх тэставаных. Тэставаных у нас на раніцу было 211 369 за два з паловай месяцы», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Па стане на раніцу ў краіне было каля сотні памерлых ад шэрагу хвароб, ускладненых каранавірусам.

Мінздароўя пакуль статыстыку не называла.

Дата Агулам Рост за дзень Рост у % ШВЛ Выздаравелі
2.04 300 11 42
3.04 351 +51 +17%
4.04 440 +89 +25% 41
5.04 562 +122 +28% 52
6.04 700 +138 +25% 53
7.04 861 +161 +23% 31 54
8.04 1066 +205 +24% 33 77
9.04 1486 +420 +39% 55 139
10.04 1981 +495 +33% 72 169
11.04 2226 +245 +12% 52 172
12.04 2578 +352 +16% 50 203
13.04 2919 +341 +13% 55 203
14.04 3281 +362 +12% 57 ?
15.04 3728 +447 +14% 68 ?
16.04 4204 +476 +13% 65 ?
17.04 4779 +575 +14% ? 342
18.04 5297 +518 +11% ? 458
19.04 5807 +510 +10% 86 494
20.04 6264 +457 +8% 92 514
21.04 6723 +459 +7,3% ? 577
22.04 7281 +558 +8,3% ? 769
23.04 8022 +741 +10,1% ? 938
24.04 8773 +751 +9,33% ? 1120
25.04 9590 +817 +9,3% ? 1573
26.04  10463 +873 +9,4% ? 1695
27.04 11289 +826 +7,89% ? 1740
28.04 12208 +919 +8,14% ? 1993
29.04 13181 +973 +7,97% ? 2072
30.04  14027 +846 +6,41% ? 2386
1.05  14917 +890 +6,34% ? 2918
2.05 15828  +911 +6,1% ? 3117
3.05 16705 +877 +5,54% >200 3196
4.05 17 489 +784 +4,6% 3259
5.05 18350 +861 +4,9%

*ШВЛ — штучная вентыляцыя лёгкіх

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0