Урад Нямеччыны прапрацаваў шэраг мер па зняцці абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каранавіруса. У прыватнасці, у краіне будзе дазволена правядзенне футбольных матчаў, паведамляе Спорт-Экспрэс са спасылкай на Kicker.

Першапачаткова бундэсліга павінна была вярнуцца 9 мая, але яе аднаўленне было адкладзена на тыдзень дзеля правядзення масавага тэставання на каранавірус сярод гульцоў.

Канчатковае рашэнне павінна быць прынята заўтра, 6 мая на пасяджэнні ўрада пад старшынствам Ангелы Меркель.

У выпадку, калі чэмпіянат будзе адноўлены ў траўні, нямецкая ліга стане першым топ-турнірам у Еўропе, які вярнуўся пасля паўзы.

9 мая мае пачацца чэмпіянат Фарэрскіх выспаў. Пакуль у Еўропе футбольны чэмпіянат праводзіцца толькі ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру