Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з экспазіцыяй айчынных распрацовак у галіне электратранспарту. Кіраўніку дзяржавы, у прыватнасці, паказалі эксперыментальны ўзор беларускага родстара — электрамабіля-кабрыялета на два месцы, піша БелТА.

На думку распрацоўшчыкаў, гэты родстар зможа ў будучыні паспаборнічаць з Тэслай. Ён лёгкі і манеўраны, адносіцца да класу М1 і мае палепшаныя дынамічныя характарыстыкі. Здольны развіваць хуткасць да 170 км/г і пераадольваць адлегласць у 270 км.

Кіраўніку дзяржавы таксама прадэманстравалі доследны ўзор камбайна для залівання лёду, які працуе на электрапрывадзе. Лукашэнка даў даручэнне абсталяваць такой тэхнікай лядовыя арэны краіны, паставіўшы для пачатку 25 камбайнаў. «Мы сфармуем заказ, але каб якасць была!» — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0