Агульная колькасць ахвяр каранавіруса ў Брытаніі перавысіла 32 тысячы, паведаміла ў аўторак Нацыянальнае бюро статыстыкі краіны. Такім чынам, гэта найбуйнейшы паказчык смяротнасці ў Еўропе, піша Бі-бі-сі.

Звесткі бюро ўключаюць выпадкі смерці з падазрэннем на COVID-19 дома, у дамах састарэлых і хоспісах. Яны выпускаюцца штотыдзень і прыходзяць са спазненнем у параўнанні з штодзённымі зводкамі міністэрства аховы здароўя, якія фіксуюць смерці толькі ў шпіталях.

Паводле ONS, на канец красавіка у Англіі і Уэльсе памерлі 29 648 чалавек (у іх сведчаннях аб смерці фігураваў дыягназ COVID-19), а з улікам смяротных вынікаў у Шатландыі і Паўночнай Ірландыі выніковая лічба склала 32 313 чалавек.

У Італіі ад каранавіруса памерлі 29 тысяч чалавек, у Іспаніі 25,4 тысячы, у Францыі — 25,2 тысячы, у Бельгіі — 8 тысяч.

Сумнае лідарства ў свеце па колькасці смерцяў трымаюць ЗША — 69,9 тысячы, прычым у штаце і горадзе Нью-Ёрк — амаль 25 тысяч чалавек памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0