Штогод у Дзень Перамогі ў кожным горадзе Беларусі праходзіць патрыятычная акцыя — шэсце з партрэтамі герояў вайны, загінулых сваякоў — «Беларусь памятае».

У гэтым годзе фармат мерапрыемства некалькі зменіцца. «Шэсце з партрэтамі 9 мая праводзіцца не будзе. Акцыя будзе праводзіцца анлайн на сайце газеты «Наш край» у Дзень Перамогі з дапамогай трансляцыі фота і відэа», — паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Баранавіцкі гарвыканкам.

Для ўдзелу ўсе жадаючыя могуць накіраваць відэа і фота з партрэтам героя-ветэрана, прыклаўшы інфармацыю пра яго (хто ён, дзе і калі ваяваў, яго заслугі, узнагароды і іншую інфармацыю) на адрас: [email protected], [email protected]

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру