president.gov.by
5 мая кіраўнік краіны наведаў рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання Акадэміі навук. Аляксандр Лукашэнка не толькі падзяліўся новымі лічбамі па колькасці хворых, але і даў прагноз, калі гэта ўсе скончыцца, паведамляе ягоная прэс-служба.
Кіраўнік краіны распавёў, што пакуль з дзіўнай дакладнасцю спраўджваецца прагноз, дадзены раней беларускімі спецыялістамі: «Дай бог, каб нам прайсці гэты перыяд так, як мы спрагназавалі. Мы зараз залезлі наверх. Ледзь-ледзь упалі. І дай бог, каб было так, мы спакойна праз месяц скончым гэтую эпапею», — сказаў ён.
Ранейшыя прагнозы
31 сакавіка. Лукашэнка: Мы ўжо на піку, і малю Бога, каб да Вялікадня ён пайшоў уніз
9 красавіка. Каранік: Пік эпідэміі прагназуецца ў канцы красавіка — пачатку мая
14 красавіка. Прагноз Мінздароўя: Цягам двух-трох тыдняў штодзень будзе прырастаць па 350 выпадкаў каранавіруса
19 красавіка. Мінздароўя: Захворванне на каранавірус павінна зніжацца ў наступныя 3-4 тыдні
3 мая. Лукашэнка: Нам трэба вытрымаць да пачатку лета
4 мая. Эпідэміёлаг Сушчэвіч. Пік будзе дасягнуты ў 20-х чыслах мая





