Пра гэта распавёў генеральны дырэктар «Дынама» Дзмітрый Баскаў, каментуючы сітуацыю з сыходам капітана Андрэя Касціцына, паведамляе сайт клуба.

hcdinamo.by

hcdinamo.by

«Перш, чым прыняць гэтае рашэнне, Андрэй абмеркаваў яго са мной. І сам гулец, і клуб былі гатовыя працягнуць супрацоўніцтва, але са студзеня наш асноўны партнёр «Беларуськалій» прыпыніў падтрымку клуба, утварыліся даўгі па заробках гульцоў за мінулы сезон. […] На жаль, у нас няма магчымасці ўтрымаць аднаго з лідараў беларускага хакея. Мы не можам апэраваць канкрэтнымі сумамі і браць на сябе гарантыі не толькі па кантракце Андрэя, але і па пагадненнях з іншымі вядучымі гульцамі. Проста цяпер пытанне аб бюджэце вельмі негатыўна адбіваецца на нашай селекцыйнай кампаніі ў цэлым. Я прадпрымаю ўсе магчымыя дзеянні, знаходжуся ў пошуку крыніц фінансавання. Упэўнены, выхад будзе знойдзены», — сказаў Баскаў.

«Дынама» мінулы сезон у КХЛ праваліла. Чарговы раз паўстала пытанне мэтазгоднасці прысутнасці клуба ў лізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0