На Гомельшчыне інспектары ДАІ затрымалі п'янага бяспраўніка.

4 мая каля 00:40 супрацоўнікі ДАІ ў Навабеліцкім раёне на аўтадарозе Р-150 «Гомель — Хутар» заўважылі аўтамабіль «ВАЗ», які віляў з боку ў бок.

Патрабаванне дзяржаўтаінспектараў аб спыненні кіроўца праігнараваў і паспрабаваў уцячы, аднак неўзабаве ён заехаў у тупік. Кінуўшы аўтамабіль, ён стаў уцякаць, але яго затрымалі.

Кіроўцам «ВАЗ» аказаўся 26-гадовы гамяльчук без правоў. У парах яго паветра было больш за 1 праміле алкаголю.

Устаноўлена, што за «п'яны руль» мужчына раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці.

У дачыненні да кіроўцы склалі адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за паўторнае кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру