24 красавіка ў Гродне на 48-гадовую жанчыну напалі двое мужчын, заштурхалі яе ў машыну і вывезлі за горад. Потым пацярпелую пабілі. Высветлілася, што такім чынам яе прымушалі вярнуць доўг, паведамляе міліцыя.

Крыўдзіцелі былі добра знаёмыя жанчыне — з кожным з іх яна раней жыла сумесна. За час сумеснага пражывання ў жанчыны нібыта ўзніклі некаторыя фінансавыя абавязацельствы перад падазраванымі. У прыватнасці, адзін з іх аформіў на сябе крэдыт і перадаў пацярпелай гатоўку, а ў іншага яна зняла з банкаўскай карткі грошы. Каб вярнуць сваё, мужчыны адважыліся на радыкальныя меры.

Жыхары Гродзенскага раёна 45 і 59 гадоў дамовіліся аб злачынстве ў сацыяльнай сетцы. Выбраўшы момант, калі даўжніца будзе на вуліцы адна, падазраваныя сілай забралі яе на машыне. За горадам адзін з іх пабіў жанчыну і прымусіў напісаць распіску з указаннем канкрэтных тэрмінаў вяртання грошай. Пасля гэтага ахвяру вярнулі ў горад і высадзілі каля аўтазапраўкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?