Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яны абмеркавалі ўвесь спектр найбольш актуальных пытанняў двухбаковых адносін, паведамляе БелТА.
У тым ліку гаворка ішла пра падрыхтоўчыя мерапрыемствы святкавання 75-годдзя Перамогі, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных структур (у прыватнасці, асобныя кадравыя пытанні па лініі Саюзнай дзяржавы).
Аляксандр Лукашэнка расказаў расійскаму калегу аб падрыхтоўцы парада да 75-годдзя Перамогі і сітуацыі ў Беларусі ў цэлым.
Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся інфармацыяй адносна мер, якія прымаюцца ў дзвюх краінах для барацьбы з эпідэміяй.





