Падчас 55-дзённага каранціну ў сувязі з пандэміяй каранавіруса італьянцы набіралі ў сярэднім па 2 кг вагі, паведамляе ANSA.

Да павелічэння вагі сярэднестатыстычнага італьянца прывяло знаходжанне дома, немагчымасць выконваць звыклыя спартыўныя практыкаванні і празмернае спажыванне ежы, напоўненай цукрамі, вугляводамі і тлушчамі.

Каля 47% італьянцаў лічаць пахудзенне адной з прыярытэтных задач, таму многія з іх садзяцца на дыету і займаюцца спортам, каб вярнуцца ў форму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру