На афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя паведамілі аб выдаткоўванні сродкаў з дабрачыннага рахунку.

Рэшта сродкаў на дабрачынных рахунках на 4 мая: 1 172 699,94 рубля і 171 309,32 еўра.

З дабрачыннага рахунку ў рублях з 25 сакавіка па 4 мая пералічана УП «Белмедтэхніка» — 4 226 829,92 рубля. З іх 2 304 000 рублёў пералічаныя на закупку 3 мільёнаў медыцынскіх масак.

Спецыялістам з Мінска перадалі 500 тысяч масак, па 300 тысяч — з Мінскай і Віцебскай абласцей, Гродзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай — па 200 тысяч, 300 тысяч медыцынскіх масак перададзеныя ў 17 РНПЦ, астатнія знаходзяцца ў рэзерве. На астатнія сродкі купілі экраны ахоўныя стаматалагічныя, рэспіратары для фільтравання, вырабы санітарна-гігіенічныя, паўмаскі фільтравальныя аэразольныя і г. д.

Таксама з дабрачыннага рахунку перавялі 364 336 рублёў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі на вытворчасць і пастаўку дыягнастычных набораў для ПЦР-дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі, 91 150 рублёў РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій на закупку лабараторнага абсталявання ў лабараторыю дыягностыкі інфекцыі COVID-19 і 350 000 рублёў на рэактывы для дыягностыкі інфекцыі COVID-19 для Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
17.11.1991 / 22:50
Якую маржу мела Белмедтэхнiка ад закупак за дабрачынныя грошы?
0
Каментатар / Адказаць
29.09.1982 / 13:37
А кольки грошай пайшло на прызы гульцам- дармаедам?
1
Каментатар / Адказаць
01.07.1989 / 21:16
Люди работают. Платят налоги, профсоюзные. Ещё надо платить?!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру